220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Фестываль кнігі.

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча па арганізацыі і правядзенні свята кнігі «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» ў чэрвені 2020 года.

    

Удзел у абмеркаванні фармату, асаблівасцей правядзенння свята сёлета (мяркуецца, што дата застанецца ранейшай – 20 чэрвеня 2020 года) прынялі Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар музея «Замкавы комплекс “Мір”» Аляксандр Лойка, мастацтвазнаўца, куратар мастацкіх выставак Ала Зміёва, супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі. Прынята рашэнне праводзіць другі па ліку фестываль (першы прайшоў 15 чэрвеня 2019 года) у анлайн-рэжыме. Гэта значыць, што 20 чэрвеня ў замкавым комплексе адкрыюцца шэраг мастацкіх і кніжных выставак, пройдуць імпрэзы, прэзентацыі з разлікам на інтэрнэт-аудыторыю. Будуць зняты розныя ролікі для прагляду на YouTube. Акцэнт у мерапрыемствах будзе зроблены на гістарычную, краязнаўчую праблематыку. Правядзенне свята кнігі адпавядае задачам, якія вырашаюцца ў Год малой радзімы, спрыяюць ушанаванню, мемарыялізацыі тых ці іншых тэм, звязаных з захаваннем гістарычнай спадчыны, радзімазнаўчым, краязнаўчым выхаваннем моладзі, увогуле грамадства.

Мяркуецца, што да дыялогу з беларускімі арганізатарамі кніжнага свята ў Міры падключацца пісьменнікі з Расіі, Украіны – Мікалай Чаркашын, Яўген Анташкевіч, Глеб Кудрашоў і іншыя.

 

Крыніца - sozvuchie.by.