19 жніўня 2021 г. у Прэсс-центры Дома прэссы адбылася прэсс-канферэнцыя на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню».
Удзел у прэсс-канферэнцыі прымалi:
- Стэльмах Алена Анатольеўна — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Клімянок Жанна Юр’еўна – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Четыре четверти»;
- Казека Алесь Мікалаевіч – старшыня магілёўскага прадстаўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Франко Святлана Іванаўна – галоўны менеджар выдавецтва «Четыре четверти»;
- Чудаў Валерый Іванавіч — пісьменнік, удзельнік Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Цыбульскі Канстанцін Пятровіч — пісьменнік, удзельнік Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Трахімёнак Сяргей Аляксандравіч – пісьменнік.
Саюз пісьменнікаў Беларусі прадставіў праекты, якія будуць ажыццяўляцца на Дні беларускага пісьменства ў г. Капылі Мінскай вобласці 4-5 верасня 2021 года. 4 верасня ў Палацы культуры г. Капыль адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам паэтаў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага абласных аддзяленняў СПБ.
Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у святочных мерапрыемствах 5 верасня. На пляцоўцы “ Слова пісьменніка” пройдуць імпрэзы, літаратурна-гістарычныя віктарыны, адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі.
«Нашых сэрцаў адкрытых адзіная мова» – пад такой назвай прагучаць творы пра адзінства беларускага народа, пра слова, кнігу, паэзію. Саюз пісьменнікаў Беларусі сумесна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура» запросяць удзельнікаў свята прачытаць любімыя вершы з узнагароджаннем чытальнікаў з боку выдавецтва кнігамі.
Саюз пісьменнікаў Беларусі прадставіць кнігу «Сустрэча з пісьменнікам», у якую ўвайшлі многія дзіцячыя пісьменнікі — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтабіяграфіі , змешчаныя ў гэтым зборніку, ствараліся як адказы на найбольш частыя пытанні да творцаў, якія гучаць на сустрэчах з дзецьмі. У кнізе таксама змешчаны мастацкія творы кожнага аўтара і метадычныя рэкамендыцыі па правядзенні ўрокаў літаратурнага чытання, QR-коды з дадатковай інфармацыяй.
З новым творчым праектам з серыі «Школьная бібліятэка» пазнаёміць намінант Нацыянальнай літаратурнай прэміі гэтага года пісьменнік Валерый Чудаў, стваральнік кніг, прысвечаных знакамітым людзям Беларусі. Гэтыя выданні маюць вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання моладзі.
Саюз пісьменнікаў Беларусі таксама запрашае на паэтычна-музычную кампазіцыю па творчасці класікаў і вядомых сучасных паэтаў. Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 гадзін на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства.
На творчай пляцоўцы “Літаратурнае кафэ”, арганізаванай Мінскім аблвыканкамам, запланавана выступленне пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення СПБ пад назвай “З паклонам да зямлі Капыльскай”. Пасля чаго адбудзецца перадача своеасаблівай творчай эстафеты пісьменнікаў Міншчыны пісьменнікам Гомельшчыны: “Дзякуй, Капыль! Чакаем вас у Добрушы!”. Дарэчы, творцы Палескага краю прывязуць з сабой падарунак для цэнтральнай раённай бібліятэкі г. Капыля.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Дома прэсы.