220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Яго называюць песняром беларускай літаратуры. Гэта ён падняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню. Дзякуючы яму пра беларускую паэзію ведаюць у свеце.

Яго творчасць ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа. Ад першага да апошняга верша яна адлюстроўвае Беларусь і яе нацыянальную ўнікальнасць.

Паэзія Янкі Купалы - гэта сукупнасць пачуццяў, эмоцый, глыбокіх роздумаў і перажыванняў. У залежнасці ад часу і абставін, лірык станавіўся то вострасацыяльным пісьменнікам, то прарокам, то філосафам. Як ніхто з беларускіх паэтаў Купала садзейнічаў фарміраванню тэхнікі вершаскладання, прыўнёс свае рыфмы, інтанацыі, вызначыў найбольш перспектыўныя шляхі, па якіх у наш час развіваецца беларуская паэзія.

У Год гістарычнай памяці, які супаў з юбілеем нашага народнага пісьменніка, па ўсёй краіне і за яе межамі праходзяць творчыя сустрэчы, чытанні і іншыя мерапрыемствы ў гонар Янкі Купалы, дзякуючы якому пра Беларусь ведаюць у свеце.