Нашых пакупнікоў і падпісчыкаў сустракаў вялікі сабака - афіцыйны сімбал газеты «Аргументы і факты ў Беларусі», які не проста заклікаў маленькіх і дарослых мінакоў за пакупкамі, але і дадаваў ім бадзёрага настрою. Кампанію яму складала спецыяліст па рэкламе "АіФ" Вайцяховіч Таццяна.
16 снежня
З 12:00 да 16:00 урачыстыя сустрэчы з падпісчыкамі па чарзе прайшлі ў двух гандлёвых кропках - «Глобусе» (у краме № 27) на Валадарскага, 16 і ў краме № 24 па вул. Жылуновіча, 31.
Першых падпісчыкаў ва ўрачыстай абстаноўцы прыняла сёння галоўная крама «Белсаюздруку» - легендарны «Глобус». Кожнага, хто аформіў падпіску на адну з газет ці часопісаў выдавецкага дому «Беларусь сегодня», чакаў прыемны сувенір ад рэдакцыі. Падарункі ўручала Таццяна Станіславаўна Асаевіч - вядучы спецыяліст па маркетынгу аднаго з буйнейшых выдавецтваў краіны.
А на гэтым здымку Таццяна Станіславаўна побач з адной з падпісантак падчас сустрэчы ў краме № 24.
15 снежня
У краме № 1 на Жукоўскага, 5 з 14:00 да 16:00 прайшоў Дзень падпісчыка з удзелам намесніка галоўнага рэдактара РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Ручанава Сяргея Валер'евіча.
Дзякуем кожнага за актыўны ўдзел у мерапрыемствах і нагадваем, што адкрыта падпіска на любімыя выданні на першае паўгоддзе 2023г. Чакаем Вас у «БелДрук»!