220030, г.Минск, ул. Володарского, 16 +375 17 365 46 94 для слабовидящих
БЕЛ РУС ENG
Беларусь - месца, дзе шануюць традыцыі і гістарычную памяць. Дзе ганарацца мінулым і ўпэўнена глядзяць у будучыню. Дзе ўмеюць удала працаваць і файна адпачываць. Нацыянальны распаўсюджвальнік друкаванай прэсы жадае вам міру, дабрабыту, росквіту і толькі добрых навін!

 

3 ліпеня Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці і 81-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэта дата стала ўвасабленнем мужнасці і гераічнасці беларускага народа бо 81 год таму, 3 ліпеня 1944 года сталіца нашай рэспублікі - горад-герой Мінск, быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Беларусі традыцыйна з'яўляецца днём памяці тых, хто аддаў жыццё за Айчыну на палях бітваў супраць ворага. Тых, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу дзяржаву з попелу і руін.

Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто памятае гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам штодня робіць уклад у росквіт роднай зямлі.

Са святам, Беларусь! З Днём Незалежнасці, шаноўныя суайчыннікі!

Традыцыйна ў Дзень Незалежнасці адбудзецца ўсебеларуская патрыятычная акцыя «Спяваем гімн разам». У 22:55 па ўсёй краіне прагучаць ноты, якія кранаюць сэрца кожнага патрыёта.

Дарэчы, ўпершыню акцыя «Спяваем гімн разам» у гонар Дня Незалежнасці прайшла ў 2007 годзе.

Далучайцеся і вы!